:

Аб удзеле ў пасадцы дрэў

23.03.2023 г.

21 сакавіка 2023 года ў рамках Міжнароднага дня лесу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак прыняў удзел у пасадцы дрэў пад дэвізам «Лесанасаджэнне пакутнікаў землятрусу».

Гэтая акцыя была адкрыта Міністрам сельскай і лясной гаспадаркі Турэцкай Рэспублікі Вахітам Кырышджы.

Пасол В.Рыбак высадзіў дрэва, якое будзе з'яўляцца сімвалам салідарнасці з турэцкім народам у пераадоленні наступстваў разбуральных землятрусаў на поўдні і паўднёвым усходзе Турцыі.

Даведачна: у адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў першыя дні пасля землетрасення ў г.Кахраманмараш была аператыўна накіравана выратавальная каманда дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння „Зубр” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», а таксама дастаўлены дзве партыі гуманітарнага грузу ў г.Газіантэп.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці