26 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак наведаў Міжнародную шматгаліновую выставу «МЮСІЯД ЭКСПА» ў Стамбуле і азнаёміўся з арганізаванай на яе плошчах калектыўнай экспазіцыяй Рэспублікі Беларусь.
Даведачна: «МЮСІЯД ЭКСПА» – найбуйнейшае шматпрофільнае мерапрыемства Турцыі, якое праводзіцца Турэцкай Асацыяцыяй незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў «МЮСІЯД» пры падтрымцы турэцкага ўрада раз у два гады.
Пасол В.Рыбак правёў гутаркі з беларускімі экспанентамі і абмеркаваў перспектывы прасоўвання і замацавання айчынных тавараў на мясцовым рынку.
Па выніках зацікаўленага абмену думкамі намечаны крокі па далейшаму ўзаемадзеянню Пасольства Беларусі ў Анкары з айчыннымі экспарцёрамі.