:

Пасол Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

12.05.2022 г.

9 мая 2022 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы ва ўзаемадзеянні з Пасольствам Расійскай Федэрацыі правялі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 77-й гадавіне Перамогі
ў Вялікай Айчыннай вайне.
Адбыўся святочны канцэрт з удзелам дзяцей супрацоўнікаў Пасольства Беларусі, падчас якога Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі В.Рыбак выступіў з прамовай.
У выступленні была падкрэслена заслуга і ўклад усяго шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікую Перамогу.
Са шкадаваннем адзначаны факты наўмыснага перапісвання гісторыі
і прымяншэння заслуг савецкіх воінаў, а таксама адраджэння нацыяналістычных праяў на тэрыторыі сучаснай Еўропы пры відавочных спробах замоўчвання або адмаўлення гэтага факта.
Партрэты ветэранаў з ліку сваякоў супрацоўнікаў беларускай замежнай установы былі прадстаўлены на тэматычным стэндзе “Бессмяротны полк”, які быў размешчаны на тэрыторыі Пасольства Расіі ў Анкары.
Напярэдадні (7 мая) адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па футболе, валейболе, більярдзе, тэнісе і настольным тэнісе сярод каманд пасольстваў краін СНД, прымеркаваныя да Дня Перамогі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці