:

Пасол Беларусі сустрэўся з кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь

09.12.2021 г.

8 снежня 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Рыбак правёў сустрэчу з кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, дэпутатам парламента Турцыі ад кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця Сельманам Агузджанам Эсэрам.

Суразмоўцы абмеркавалі напрамкі выканання дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са Старшынёй Пастаяннай камісіі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах Савіных А.В. у Турцыю 18-20 кастрычніка 2021 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці