:

Cпачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

18.08.2021 г.

У Беларусі з вялікім смуткам і болем успрынята паведамленне аб шматлікіх ахвярах, выкліканых стыхійным бедствам на поўначы Турцыі. Аб гэтым гаворыцца ў спачуванні, якое накіраваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану.

«У гэтым годзе прырода, на жаль, пасылае цяжкія выпрабаванні дружалюбнай нам Турцыі — спачатку ў выглядзе пажараў, а потым паводак. Тое, як аб'яднаўся турэцкі народ перад тварам стыхіі, выклікае пачуццё глыбокай павагі. Пры дапамозе сапраўдных сяброў ваша краіна, у тым ліку з падтрымкай беларускіх ратавальнікаў на верталётах, стрымлівае адну стыхію, упэўнены, што пераможа і другую», — адзначыў беларускі лідар.

Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, адрасаваў словы падтрымкі і пажаданні найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці