:

Аб удзеле ў міжнароднай выставе ”International Istanbul Yarn Fair“

28.02.2022 г.

У рамках рабочага візіту ў г. Стамбул 23-24 лютага 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак прыняў удзел у адкрыцці і працы Міжнароднай выставы валокнаў і пражы ”International Istanbul Yarn Fair“.

У ходзе візіту праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам беларускіх прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім», якія ўдзельнічалі ў выставе, і іх турэцкімі партнёрамі.

Падчас сустрэч былі разгледжаны вынікі экспарту прадукцыі нафтахімічнай галіны з Беларусі на турэцкі рынак 2021 годзе, а таксама планы паставак на бягучы год.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці