:

Пасол Беларусі прыняў удзел у “Прыёме 30-годдзя”

07.06.2022 г.

6 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак прыняў удзел у “Прыёме 30-годдзя”, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Турцыі з нагоды 30-гадовага юбілею з даты ўстанаўлення дыпламатычных адносін Турцыі з “дружалюбнымі і брацкімі краінамі”: Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Малдовай, Таджыкістанам, Туркменістанам, Узбекістанам і Украінай.


Гэтае ўрачыстае мерапрыемства прайшло з удзелам Міністраў замежных спраў Турцыі і Азербайджана, кіраўнікоў і супрацоўнікаў акрэдытаваных у Анкары дыпламатычных прадстаўніцтваў названых дзяржаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці