Аб перадачы гуманітарнай дапамогі Турцыі
16.02.2023 г.З 15 па 16 лютага 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак наведаў г.Газіантэп (Турцыя), які размешчаны ў зоне разбуральных землятрусаў.
Пасол Віктар Рыбак прыняў удзел у перадачы турэцкаму боку прыбыўшага па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка гуманітарнага грузу для пацярпелых раёнаў Турцыі.