:

Пасол Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

11.05.2023 г.

9 мая 2023 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы сумесна з Пасольствам Расійскай Федэрацыі правялі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас мерапрыемства Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак у прысутнасці акрэдытаваных у Анкары кіраўнікоў дыпламатычных місій СНД і шэрагу іншых замежных дзяржаў выступіў з прамовай, падчас якой падкрэсліў заслугу і ўклад усяго шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікую Перамогу.

Са шкадаваннем адзначыў факты адраджэння нацызму ў Еўропе, падкрэсліў неабходнасць выкарыстання палітыка-дыпламатычных сродкаў для больш хуткага ўстанаўлення міру ва Украіне.

Партрэты ветэранаў з ліку сваякоў супрацоўнікаў беларускай замежнай установы былі прадстаўлены на тэматычным стэндзе “Бессмяротны полк”, які быў размешчаны на тэрыторыі Пасольства Расіі ў Анкары.

Напярэдадні, 5 мая адбыўся святочны канцэрт з удзелам дзяцей супрацоўнікаў Пасольства Беларусі, а 7 мая – прайшлі прымеркаваныя да Дня Перамогі спартыўныя спаборніцтвы па футболе, валейболе, більярдзе, вялікім і настольным тэнісе сярод каманд пасольстваў краін СНД.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці