:

Пасол Беларусі сустрэўся з Кіраўніком Савета па вышэйшай адукацыі Турцыі

10.10.2021 г.

7 кастрычніка 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Рыбак правёў сустрэчу з Кіраўніком Савета па вышэйшай адукацыі Турэцкай Рэспублікі Эролам Азварам.

Кіраўнік беларускай замежнай ўстановы павіншаваў Э.Азвара з прызначэннем на гэтую пасаду і абмеркаваў перспектывы развіцця беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі ў кантэксце праведзенай бакамі працы за апошнія два гады.

Асноўную ўвагу суразмоўцы надалі разгляду мадальнасцяў арганізацыі візіту дэлегацыі беларускіх устаноў адукацыі, якую ўзначальвае кіраўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у Турэцкую Рэспубліку і правядзення Другога форуму рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Турцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці