Аб сустрэчы Пасла А.Глаза з Б.Эрдаганам
22.05.2025 г.
22 мая 2025 г. Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз сустрэўся з Прэзідэнтам Сусветнай канфедэрацыі этнаспорту Неджмеддзінам Білалем Эрдаганам.
Перамовы прайшлі ў рамках цырымоніі адкрыцця 7-га Фестывалю этнаспартыўнай культуры ў Стамбуле, які сабраў у бягучым годзе прадстаўнікоў 35 краін, сярод якіх і беларуская каманда.
У ходзе гутаркі абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галіне этнічных відаў спорту, вынікі VII Форуму этнаспорту ў Санкт-Пецярбургу, беларуска-турэцкае ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі і культуры.
Бакі сышліся ў меркаванні, што спорт павінен адыгрываць стваральную ролю, аб'ядноўваць людзей незалежна ад поглядаў, веры або іншых фактараў. Недапушчальная яго палітызацыя, двайныя стандарты і дыскрымінацыя. У гэтай сувязі падтрымана пазіцыя аб неабходнасці паўнавартаснай прысутнасці беларускіх і расійскіх спартсменаў ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах.
Б.Эрдаган таксама пазітыўна ацаніў пададзеную Беларускай федэрацыяй гарадошнага спорту заяўку на ўступленне ў Сусветную канфедэрацыю этнаспорту і запрасіў беларускі бок да больш шырокага ўдзелу ў будучых спаборніцтвах і сумесных мерапрыемствах пад эгідай Канфедэрацыі.