:

Палітычныя адносіны

Турэцкая Рэспубліка стала першай замежнай дзяржавай, якая прызнала дзяржаўную незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўсталяваны 25 сакавіка 1992 года.

У 2017 годзе Беларусь і Турцыя адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

У 1992 годзе адкрыта Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Мінску, у 1997 годзе – Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы з рэзідэнцыяй у Анкары.

У 1996 годзе адбыўся першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Турцыю, вынікам якога стала падпісанне Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай.

Чарговая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі адбылася ў 1999 годзе ў Стамбуле на палях саміту Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

У 2010 годзе Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка наведаў Турцыю з другім афіцыйным візітам.

Па выніках дасягнутых дамоўленасцяў у 2011 годзе пачало працу Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле.

У красавіку 2016 г. у Стамбуле на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі і Прэзідэнта Турцыі Р.Т. Эрдагана.

У лістападзе 2016 г.адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Прэзідэнта Турцыі Р.Т. Эрдагана ў Беларусь.

У маі 2017 г.адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Турцыі ў рамках форуму «Адзін пояс – адзін шлях» у Пекіне (КНР).

У лютым 2019 г. кіраўнікі дзяржаў сустрэліся ў Сочы (Расійская Федэрацыя) у рамках перамоў прэзідэнтаў Расіі, Турцыі і Ірана па ўрэгуляванні ў Сірыі.

У красавіку 2019 г. адбыўся адпаведны візіт Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Турцыю.

Прэм'ер-міністры Беларусі наведвалі Турцыю ў 2014 і 2015 гадах.

У лютым 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Турэцкай Рэспублікі Б.Йылдырыма ў Рэспубліку Беларусь.

У парламентах абедзвюх краін дзейнічаюць двухбаковыя групы сяброўства.

У жніўні 2017 г. адбыўся візіт у Турэцкую Рэспубліку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У.

У ліпені 2018 г. у Анкары Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіч М.У. прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т. Эрдагана.

У кастрычніку 2018 г. у Антальі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у трэцяй нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі.

Візіт Старшыні Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі Б.Йылдырыма і парламенцкай групы дружбы ў Рэспубліку Беларусь адбыўся ў лістападзе 2018 г.

Актыўна развіваецца супрацоўніцтва па лініі органаў дзяржаўнага кіравання дзвюх краін.

Рэгулярна праводзяцца паседжанні Міжурадавай эканамічнай камісіі, Савета дзелавога супрацоўніцтва, двухбаковых камісій па супрацоўніцтву ў галіне абароннай прамысловасці, турызму, міжнароднага аўтамабільнага паведамлення, па лініі МУС.

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Турцыі.

У 2013 годзе адбыўся візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Турцыі А.Давутоглу, вынікам якога стала падпісанне міжурадавых пагадненняў аб узаемнай адмене віз і рэадмісіі.

У тым жа годзе адбыўся візіт у Турцыю Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея В.В. Праведзена паседжанне беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі.

У красавіку 2017 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі А.Йылдыз наведаў Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам.

У снежні 2018 г. адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Турцыі ў рамках 25-га пасяджэння СМЗС АБСЕ ў Мілане (Італія).

У красавіку 2019 г. у рамках падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Турцыю адбылася рабочая сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Макея В.В. з Міністрам замежных спраў Турцыі М.Чавушаглу.

У жніўні 2019 г. праведзены афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі М.Чавушаглу ў Рэспубліку Беларусь.

Штогод праводзяцца палітычныя кансультацыі. Апошні раўнд кансультацый адбыўся ў лютым 2019 г. у Мінску на ўзроўні кіраўнікоў палітычных дэпартаментаў.

З чэрвеня 2014 года на ўзаемнай аснове адменены візы для кароткатэрміновых паездак беларускіх і турэцкіх грамадзян.

Беларусь і Турцыя актыўна ўзаемадзейнічаць на міжнародных пляцоўках, уключаючы Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Сусветную гандлёвую арганізацыю.

У беларуска-турэцкім супрацоўніцтве актыўна выкарыстоўваецца інстытут ганаровых консулаў. У цяперашні час у Турцыі працуюць пяць ганаровых консулаў: у Адане, Аланьі, Анталлі, Бурсе, Ізміры.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці