:

Аб удзеле ў 101-й гадавіне абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі

30.10.2024 г.

29 кастрычніка 2024 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі віншавання Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з 101-й гадавінай абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі, а таксама прысутнічаў на ўрачыстых мерапрыемствах з удзелам турэцкага кіраўніцтва і прадстаўнікоў акрэдытаванага ў Анкары дыпламатычнага корпуса.

Напярэдадні Пасол В.Рыбак у складзе дыпламатычнага корпуса ўсклаў вянок да магілы заснавальніка Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка ў анкарскім мемарыяльным комплексе Аныткабір.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці