:

Аб сустрэчы ў парламенце Турцыі

28.12.2020 г.

23 снежня б.г. у Анкары адбылася сустрэча Пасла Беларусі Віктара Рыбака з дэпутатам Вялікага Нацыянальнага Сходу Турцыі, кіраўніком групы міжпарламенцкага сяброўства з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Сэльманам Эсэрам.

Слайд-шоу

Падчас сустрэчы бакі прадметна абмеркавалі магчымасці парламенцкай дыпламатыі па паглыбленні беларуска-турэцкіх адносін у сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, а таксама ўмацаванне канструктыўнага ўзаемадзеяння на пляцоўках міжнародных арганізацый.

Абмеркаваны пытанні правядзення ў бліжэйшы час сустрэчы ў фармаце відэа-канферэнцыі рабочых груп міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі, а таксама арганізацыі візіту дэлегацыі беларускай групы дружбы ў Турцыю для правядзення сумеснага пасяджэння.


Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці