:

Аб удзеле Пасольства ў штогадовым Калядным дабрачынным базары

11.12.2023 г.

10 снежня 2023 года ў Анкары адбыўся Калядны дабрачынны базар, які штогод арганізуецца Асацыяцыяй жонак кіраўнікоў дыпламатычных місій (DMEDD) пры непасрэднай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Турцыі.

Базар, які праводзіцца з 1981 года, мае вялікі поспех у турэцкай публікі. У бягучым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 40 краін.

Дыпламатычныя місіі прапанавалі гасцям традыцыйныя нацыянальныя стравы, сувеніры і іншыя вырабы, якія адлюстроўваюць самабытнасць кожнай краіны.

На стэндзе Пасольства Беларусі можна было знайсці багаты выбар падарункаў і сувеніраў да маючых адбыцца навагодніх свят – цацкі “Палессе”; прадукцыя “Белалка”, “Мінскі завод пеністых він” і “Лідскае піва”; прысмакі “Спартак” і “Камунарка”.

Падчас Каляднага базару ў “Міжнародным плэйлісце” прагучалі кампазіцыі А.Віннікавай “I love Belarus” і ВІА Песняры “Касіў Ясь канюшыну”.

Гэтае мерапрыемства стала не толькі месцам сустрэчы сяброў Беларусі, але і дазволіла кожнаму зрабіць свой унёсак у добрыя справы. Атрыманыя падчас Каляднага базару сродкі пойдуць на падтрымку сацыяльных праектаў у Турцыі.

Беларускі стэнд у ліку шматлікіх гасцей наведаў намеснік Міністра замежных спраў Турцыі Бурак Акчапар.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці