:

Аб сустрэчы з мэрам г. Анкары Мансурам Явашам

28.06.2024 г.

28 чэрвеня 2024 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак правёў сустрэчу з мэрам г. Анкары Мансурам Явашам.

Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва ў рамках пабрацімскіх сувязей г. Мінска і г. Анкары.

Была падкрэслена важнасць далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння ў развіццё візіту Першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама М.Лазарэвіч у г. Анкару ў кастрычніку 2023 года і сустрэчы з беларускай дэлегацыяй на палях Міжнароднага Форума гарадоў краін БРІКС у г. Казані 23 чэрвеня 2024 года.

У ходзе сустрэчы Пасла В.Рыбака з мэрам М.Явашам была дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы пытання паставак беларускай прадукцыі, якая выкарыстоўваецца муніцыпальнымі службамі Анкары для азелянення горада.

На разгляд турэцкага боку быў перададзены праект Дарожнай карты па развіццю гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва па лініі муніцыпалітэтаў г. Мінска і г. Анкары.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці