Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам унутраных спраў Ірака на палях выставы IQDEX 2024
22.04.2024 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак наведаў міжнародную абаронную выставу IQDEX 2024, якая праходзіць 20 – 23 сакавіка 2024 г. у г. Багдадзе (Рэспубліка Ірак) пад патранажам Прэм’ер-міністра Ірака М.ас-Судані.
Рэспубліка Беларусь прадстаўлена на выставе IQDEX 2024 прадукцыяй прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі, прыватных беларускіх кампаній. Беларуская экспазіцыя выклікала цікавасць у кіраўніцтва Ірака, прадстаўнікоў акрэдытаванага ў Іраку замежнага дыпламатычнага корпуса, а таксама сілавога блока страны.
З асартыментам нашай айчыннай экспазіцыі па запрашэнні беларускіх арганізатараў асабіста азнаёміўся Міністр унутраных спраў Ірака А.аль-Шамары. У беларускім павільёне кіраўнік беларускай замежнай установы правёў сустрэчу «на нагах» з ірацкім міністрам. Суразмоўцы абмеркавалі пытанні двухбаковых кантактаў паміж Беларуссю і Іракам па лініі праваахоўных органаў.