:

Аб сустрэчы Пасла Анатоля Глаза з дырэктарам Цэнтра еўразійскіх даследаванняў AVIM Алевам Кылычам

11.07.2025 г.


11 ліпеня 2025 года Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз сустрэўся з дырэктарам адной з вядучых турэцкіх «фабрык думкі» – Цэнтра еўразійскіх даследаванняў AVIM Алевам Кылычам.

Падчас сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па пытаннях рэгіянальнай праблематыкі, мірнага ўрэгулявання расійска-ўкраінскага канфлікту і негатыўных наступстваў незаконных аднабаковых санкцый Захаду ў дачыненні да Беларусі, у тым ліку для сусветнай харчовай бяспекі.

Абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва па лініі экспертных структур дзвюх краін, а таксама сумесныя аналітычныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.

Пасол праінфармаваў аб запланаванай да правядзення у кастрычніку 2025 г. у г.Мінску III Міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы і запрасіў да ўдзелу ў гэтым маштабным мерапрыемстве кіраўніцтва і экспертаў AVIM.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці