:

Аб удзеле Пасла Анатоля Глаза ў міжнароднай выставе валокнаў і пражы ў Стамбуле

27.03.2026 г.


26-27 26-27 сакавіка 2026 г.Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз прыняў удзел у рабоце 22-й Міжнароднай выставы валокнаў і пражы «International Istanbul Yarn Fair». На мерапрыемстве былі прадстаўлены флагманы нафтахімічнай галіны Беларусі ў рамках аб'яднанага стэнда канцэрна «Белнафтахім». Сярод іх найбуйнейшы вытворца прадуктаў нафтахіміі, уключаючы поліакрыланітрылавыя валокны, ААТ «НАФТАН«, адзін з вядучых у СНД вытворцаў шкловалакна ААТ «Полацк-Шкловалакно», а таксама «Завод Хімвалакно «ААТ «Гродна Азот».

Даведачна. Стамбульская выстаўка пражы аб’ядноўвае больш за 500 кампаній, звыш 16000 спецыялістаў і прадстаўнікоў галіновых вытворцаў, якія прэзентуюць шырокі асартымент пражы і сыравіны. Дзякуючы шырокай аўдыторыі прафесійных наведвальнікаў з Еўропы, Азіі і Балкан, выстаўка заслужана лічыцца адной з найбуйнейшых міжнародных пляцовак сустрэчы вытворцаў. У бягучым годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі каля 80 краін.

Пасол Анатоль Глаз у ходзе работы на выставе правёў шэраг дзелавых сустрэч і перамоў, некалькі B2B-сесій з прадстаўнікамі галіновых рэгіянальных кампаній і замежнымі партнёрамі, а таксама абмеркаваў з экспарцёрамі і імпарцёрамі планы паставак беларускай прадукцыі на турэцкі рынак у бягучым годзе.

Беларускім экспанентам Паслом уручаны дыпломы БелГПП за актыўны ўдзел у выставе і прасоўванне нашай прадукцыі ў Турцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці