:

Аб сустрэчы Пасла з Міністрам замежных спраў Турцыі

16.07.2020 г.

16 ліпеня б.г. у Анкары адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь Віктара Рыбака з Міністрам замежных спраў Турэцкай Рэспублікі Меўлютам Чавушаглу.

У ходзе гутаркі асноўная ўвага была нададзена абмеркаванню ключавых дамоўленасцей, дасягнутых паміж лідэрамі Беларусі і Турцыі ў Анкары ў красавіку 2019 года. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб шляхах нарошчвання беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння ў галіне гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі важнасць падрыхтоўкі і правядзення Другога беларуска-турэцкага інвестыцыйнага форуму для далейшага пашырэння супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

У кантэксце міжкультурнага ўзаемадзеяння суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі праекта Міжнароднага фестывалю музыкі «Усход-Захад» у г.Аланьі. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турцыі выказаў зацікаўленасць турэцкага боку ў гэтым праекце. Для яго ажыццяўлення намечаны канкрэтныя крокі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці