:

Аб візіце Пасла Беларусі В.Рыбака ў Ірак

30.01.2024 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі і па сумяшчальніцтве ў Іраку Віктар Рыбак з рабочым візітам знаходзіцца ў Іраку (г. Багдад).

29 студзеня Пасол Беларусі правёў сустрэчу з Міністрам юстыцыі Ірака Халедам Швані. Суразмоўцы абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Ірака ў пытаннях узаемнага аказання прававой дапамогі грамадзянам дзвюх краін. Закранута таксама тэма абароны інтарэсаў беларускіх і іракскіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне ў пенітэнцыярных установах дзвюх краін, а таксама пашырэння нарматыўна-прававой базы ў гэтай сферы. У развіццё гэтай сустрэчы кіраўнік беларускай замежнай установы наведаў пенітэнцыярную ўстанову ”Розафа“.



У гэты ж дзень прайшла сустрэча пасла Віктара Рыбака з Міністрам моладзі і спорту Ірака Ахмедам аль-Мубарка. Іракскаму суразмоўцу быў раскрыты патэнцыял беларускіх спартыўных аб’ектаў, якія Іракскі бок можа выкарыстоўваць для правядзення збораў для сваіх нацыянальных каманд па розных відах спорту. Дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.



Адбылася таксама сустрэча Пасла В. Рыбака з Міністрам вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Ірака Наимом Абд Ясер аль-Абуді. Бакі выказалі зацікаўленасць развіваць супрацоўніцтва ў гэтай сферы шляхам абмену як студэнтамі, так і прафесарска-выкладчыцкага складу Беларусі і Ірака.

Пасол В.Рыбак запрасіў усіх іракскіх суразмоўцаў наведаць Беларусь для развіцця дыялогу са сваімі беларускімі калегамі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці