:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі ў Турцыі В.Рыбака ў Стамбул

20.11.2020 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак 18-19 лістапада 2020 г. знаходзіўся з рабочым візітам у горадзе Стамбуле.

18 лістапада Пасол Беларусі сумесна з дэлегацыяй беларускіх прадпрыемстваў пад эгідай Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты наведаў шматпрофільную прамысловую выставу”MUSIAD Expo 2020“. У рамках выставы праведзены перамовы з турэцкімі бізнесменамі па пытаннях развіцця гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва з беларускімі суб'ектамі гаспадарання.

Падчас візіту В.Рыбак таксама наведаў прадпрыемствы Стамбула, якія праяўляюць зацікаўленасць да арганізацыі паставак у Турцыю беларускай прадукцыі машынабудавання і нафтахімічных вырабаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці