:

Аб мерапрыемстве з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

04.07.2024 г.

2 ліпеня 2024 года ў гістарычным цэнтры сталіцы Турцыі – крэпасці Анкара – у Беларускім кутку адбыўся ўрачысты прыём, прысвечаны Дню Незалежнасці і 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У святкаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі Вялікага Нацыянальнага сходу, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі, акрэдытаваны ў Анкары дыпламатычны корпус, турэцкіх экспертных, бізнес і дзелавых колаў, этнічныя беларусы, ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь.

Пасол Віктар Рыбак павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці і 80-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падкрэслiў значнасць гэтага свята для кожнага беларуса і гераічны ўклад усіх братэрскіх народаў Савецкага Саюза ў дасягненні агульнай перамогі над фашызмам.

Пасол В.Рыбак распавёў пра прыхільнасць Беларусі да ўважлівага захавання памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны і выступіў супраць перапісвання гісторыі, а таксама адзначыў, якім коштам далася вялікая перамога для ўсяго Савецкага Саюза і беларускага народа.

Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі адзначыў міратворчыя намаганні Прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі ў дасягненні міру ва Украіне, а таксама разбуральны характар санкцый Заходніх краін супраць Беларусі, якi згубна ўплывае на глабальную харчовую бяспеку ўвогуле і барацьбу з голадам у свеце, у прыватнасці.

У выступленні таксама было адзначана, што ў гэтым годзе Беларусь і Турцыя сталі касмічнымі дзяржавамі.

У беларускім кутку пры садзейнічанні Генеральнага консульства Беларусі ў г. Стамбуле была арганізавана экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа, а таксама нацыянальнай культуры Беларусі. Падчас мерапрыемства прагучалі песні ВIA «Песняры».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці