:
BE

Міжпарламенцкае супрацоўніцтва

Важную ролю ў развіцці палітычнага дыялогу, паглыбленні адносін у гандлёва-эканамічнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах адыгрываюць парламенты Беларусі і Турцыі.

Супрацоўніцтва паміж парламентамі Беларусі і Турцыі ажыццяўляецца з 1992 года.

У лістападзе 2013 г.адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Старшыні Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі Дж.Чычэка, па выніках якога падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж парламентамі дзвюх краін.

У кастрычніку 2014 г. з адпаведным візітам Турцыю наведаў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Рубінаў А.М.

У жніўні 2017 г. ажыццяўлены візіт у Турэцкую Рэспубліку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У.

У красавіку 2018 г. старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Варанецкі У.І. прыняў удзел у двухбаковых міжпарламенцкіх кансультацыях у Анкары.

У ліпені 2018 г. у якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіч М.У. прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т. Эрдагана. У рамках візіту адбыліся сустрэчы са Спікерам, Прэм'ер-міністрам і Прэзідэнтам Турцыі.

У кастрычніку 2018 г. у Антальі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у трэцяй нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі.

Візіт Старшыні Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі Б.Йылдырыма і парламенцкай групы сяброўства ў Рэспубліку Беларусь адбыўся ў лістападзе 2018 г. У межах візіту праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам, Прэм'ер-міністрам і старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У верасні 2019 г.адбыўся візіт Старшыні Камісіі па замежных справах Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі В.Базкыра ў г.Мінск.

У парламентах дзвюх краін дзейнічаюць двухбаковыя групы сяброўства.

Пасля парламенцкіх выбараў у Турцыі ў 2018 годзе і Беларусі ў 2019 годзе, міжпарламенцкую групу сяброўства ўзначалілі: з беларускага боку – старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Савіных А.У., з турэцкага боку – дэпутат ад кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі С.А. Эсэр.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці