Палітычныя адносіны
Турэцкая Рэспубліка стала першай замежнай дзяржавай, якая прызнала дзяржаўную незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўсталяваны 25 сакавіка 1992 года.
У 2017 годзе Беларусь і Турцыя адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
У 1992 годзе адкрыта Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Мінску, у 1997 годзе – Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы з рэзідэнцыяй у Анкары.
У 1996 годзе адбыўся першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Турцыю, вынікам якога стала падпісанне Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай.
Чарговая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі адбылася ў 1999 годзе ў Стамбуле на палях саміту Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
У 2010 годзе Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка наведаў Турцыю з другім афіцыйным візітам.
Па выніках дасягнутых дамоўленасцяў у 2011 годзе пачало працу Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле.
У красавіку 2016 г. у Стамбуле на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі і Прэзідэнта Турцыі Р.Т. Эрдагана.
У лістападзе 2016 г.адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Прэзідэнта Турцыі Р.Т. Эрдагана ў Беларусь.