Экстраная дапамога
Для атрымання экстранай дапамогі (у выходныя і святочныя дні), грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў Турцыі, могуць звязацца з супрацоўнікамі Пасольства па тэлефоне:
+90 (312) 441 6450
+90 (533) 708 8475
Пры адсутнасці адказу напішыце SMS.
УВАГА: дадзены нумар тэлефона прызначаны выключна для сувязі ў надзвычайных абставінах (пагроза жыццю і здароўю, затрыманне праваахоўнымі органамі) у выхадныя і святочныя дні.
Ганаровыя консулы Беларусі ў Турцыі і Іраку
У Турцыі дзейнічае бясплатная «гарачая тэлефонная лінія» — 157 (у тым ліку на рускай і англійскай мовах), створаная з мэтай процідзеяння гандлю людзьмі, аказання дапамогі жанчынам, якія трапілі ў сэксуальнае рабства, кансультавання па пытаннях легальнага знаходжання і працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Турцыі.
Па ўказанным тэлефоне можна паведаміць праваахоўным органам аб выпадках сямейнага гвалту, прымусу жанчын да занятку прастытуцыяй або працы без матэрыяльнай кампенсацыі, а таксама атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў па пытаннях легальнага працаўладкавання ў Турцыі.
«Гарачая лінія» працуе кругласутачна. Інфармацыйныя паслугі прадастаўляюцца ў тым ліку і на рускай мове. Патэлефанаваць на лінію з Турцыі можна па тэлефоне 157, з Беларусі – па тэлефоне +90 312 157 11 22.
Дэпартамент медыцынскага турызму Міністэрства аховы здароўя Турэцкай Рэспублікі інфармуе, што пры Міністэрстве быў створаны і працягвае функцыянаваць Цэнтр падтрымкі замежных пацыентаў, які прадастаўляе перакладчыцкія паслугі ў кругласутачным рэжыме і на бязвыплатнай аснове.
Перакладчыцкая падтрымка аказваецца на англійскай, арабскай, рускай, нямецкай, французскай і пэрсыдзкай мовах.
У выпадку звароту іншаземца па тэлефоне службы экстранай дапамогі 112, па тэлефоне 184 Службы падтрымкі Міністэрства аховы здароўя, альбо асабістым звароце ў адміністрацыйныя аддзелы дзяржаўных і прыватных бальніц і любыя падраздзяленні Міністэрства прадугледжана аказанне перакладчыцкай падтрымкі з дапамогай сістэмы тэлеканферэнцыі. У выпадку неабходнасці звярнуцца непасрэдна ў Цэнтр падтрымкі замежнага грамадзяніна злучаюць з адпаведнымі медыцынскімі службамі. Цэнтр падтрымкі таксама дае кансультацыі па медыцынскіх пытаннях і ажыццяўляе пераклады медыцынскіх дакументаў замежных пацыентаў.
Тэлефон Цэнтра падтрымкі замежных пацыентаў: +90 312 444 47 28.
У Антальі дзейнічае інфармацыйна-турыстычны калцэнтр «179», асноўная задача якога – забеспячэнне інфармацыйнай падтрымкі і бяспекі замежных турыстаў, якія прыязджаюць на мясцовыя курорты. Кіраўніцтва цэнтрам ажыццяўляе упраўленне культуры і турызму Анталлі.
Лінія «179» прызначана для дапамогі іншаземцам па шырокім спектры пытанняў турыстычнага абслугоўвання ў Анталлі: размяшчэнне ў гатэлях, якасць паслуг і харчавання, стаўленне абслуговага персаналу, узровень сэрвісу, транспартнае забеспячэнне і інш.
У цэнтры працуюць аператары, якія валодаюць рускай, ангельскай і нямецкай мовамі.
З 1 чэрвеня па 1 кастрычніка калцэнтр «179» прымае званкі кругласутачна, у астатні час года — з 9.00 да 17.00. Званок бясплатны. Адрас электроннай пошты: antalya.179@kulturturizm.gov.tr
Тэлефануйце, задавайце пытанні, атрымлівайце цікавую для Вас інфармацыю, звяртайцеся па ўсім магчымым выпадкам недобразычлівых адносін да Вас як да турыста.
Майце пры сабе тэлефоны і адрас прадстаўніцтва турагенцтва ў Турцыі, а таксама страхавой кампаніі, якія абавязаны аказваць Вам садзейнічанне падчас адпачынку, асабліва ў тым, што тычыцца пытанняў размяшчэння, умоў знаходжання, ўзроўню паслуг і харчавання, аплаты медыцынскіх выдаткаў, вылету, замены чартэрных рэйсаў і г.д. У функцыі Пасольства дадзеныя пытанні не ўваходзяць.
Тэлефоны экстраных службаў:
♦ Паліцыя 155
♦ Хуткая дапамога 112
♦ Хуткая дапамога 113
♦ Пажарная каманда 110
♦ Дарожная паліцыя 156
Звяртаем Вашу ўвагу, што Пасольства не можа аплачваць выдаткі па знаходжанні, лячэння за мяжой і вяртанню ў Рэспубліку Беларусь, аказваць садзейнічанне ў працаўладкаванні ў краіне знаходжання, расследаваць злачынствы і правапарушэнні, ўмешвацца у судовае разбіральніцтва.