:
BE

Ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. Адана
Мустафа БАЙЫК (Mustafa BAYIK)
Адрас: Mimar Semih Rüstem İş Merkezi Reşatbey Mah.Atatürk Cad.No:18 A Blok Kat:8 Seyhan, Adana
Тэлефон: (0322) 911 07 55, (0322) 999 73 77
Факс: (0322) 911 07 56
E-mail: consulate@belarusadana.org, www.belarusadana.org 

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Антальі
Лачын МІРЗА (Laçin MİRZA)
Адрас: Yeşilbahçe Mah. Portakal Çiçeği Bulvarı No: 16 D:3 / Antalya
Тэлефон: (0242) 312 25 33
Факс: (0242) 999 53 73
E-mail: lacinmirza@gmail.com
https://twitter.com/lacinmirza

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. Аланья
Фатіх АКЫН (Fatih AKIN)
Адрас: Saray Mah.M.Akıf Ersoy Cad. 15/A 07400 Alanya — ANTALYA
Тэлефон: +90 242 519 29 52
Факс: +90 242 519 19 53
E-mail: infoakin@gmail.com 

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. Бурса
Айбар УЛУДЖА (Aybar ULUCA)
Адрас: Ladin Sitesi 7, Bademli, Mudanya / Bursa
Тэлефон: (0224) 549 05 20, (0224) 549 05 09
Факс: (0224) 549 05 02
E-mail: belarusbursa@gmail.com

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г. Ізмірэ
Мурат ЙОРГАНДЖЫОГЛУ (Murat YORGANCIOĞLU)
Адрас: Gaziosmanpaşa Bulv. Yeniasır İşhanı No:3 K:4 D:403 Çankaya — Konak / İZMİR
Тэлефон: (0232) 421 31 81
Факс: (0232) 421 31 82
E-mail: mry008@gmail.com

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Чанаккале
Рыдван ДЕМИРХАН (Rıdvan DEMIRHAN)
Адрас: Fevzipaşa Mahallesi, Çay Kenarı Sokak No.149 Merkez 17010 Çanakkale
Тэлефон раб.: +90 286 501 3417
E-mail: belaruscanakkale@gmail.com

Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Эскішехірэ
Гюрхан АЛБАЙРАК (Gürhan ALBAYRAK)
Адрас: 75. Yıl Mahallesi, Organize Sanayi Bölgesi
27. Cadde No:10, Odunpazarı / Eskişehir
Тэлефон: (0222) 236 21 01
Факс: (0222) 236 21 02
E-mail: gurhanalbayrak@gmail.com

 


Функцыі ганаровых консулаў Рэспублікі Беларусь

Ганаровы консул абараняе ў сваёй консульскай акрузе правы і інтарэсы Рэспублікі Беларусь, яе юрыдычных асоб і грамадзян, садзейнічае развіццю эканамічных, гандлёвых, навуковых, культурных і іншых сувязяў Рэспублікі Беларусь з дзяржавай знаходжання.

Ганаровы консул у сферы эканамічнай дзейнасці:

  • спрыяе стварэнню спрыяльных умоў для беларускага экспарту;
  • распаўсюджвае інфармацыю пра магчымасці дзелавога супрацоўніцтва з Беларуссю;
  • аказвае садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у пошуку надзейных партнёраў, ва ўдзеле ў міжнародных выставах, якія праводзяцца ў дзяржаве знаходжання;
  • садзейнічае абмену візітамі афіцыйных дэлегацый і прадстаўнікоў дзелавых колаў;
  • інфармуе аб асаблівасцях вядзення бізнесу ў дзяржаве знаходжання;
  • садзейнічае ўсталяванню дзелавых кантактаў паміж суб’ектамі гаспадарання Рэспублікі Беларусь і дзяржавы знаходжання, развіццю эканамічнага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Ганаровы консул ажыццяўляе консульскую абарону на аснове міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і дзяржава знаходжання, а таксама агульнапрынятых нормаў і прынцыпаў міжнароднага права.

Ганаровы консул аказвае беларускім грамадзянам дапамогу ў аднаўленні іх правоў шляхам:

  • юрыдычных саветаў адносна спосабу вырашэння пытання;
  • інфармавання аб прававых нормах Рэспублікі Беларусь і дзяржавы знаходжання, а таксама міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і дзяржава знаходжання;
  • звароту ў выпадку неабходнасці па ўзгадненні з адказным замежным установай Беларусі ў адпаведныя цэнтральныя органы краіны знаходжання (калі гэта не супярэчыць заканадаўству дзяржавы знаходжання) для прыняцця мер па абароне беларускіх грамадзян.

Ганаровы консул у сферы культурнага супрацоўніцтва:

  • інфармуе аб міжнародных фестывалях, конкурсах, выставах і г.д., якія праводзяцца ў дзяржаве знаходжання, у якіх магчыма і мэтазгодна ўдзел Рэспублікі Беларусь;
  • аказвае дапамогу ў арганізацыі ў дзяржаве знаходжання выстаў, кінапаказаў, выступленняў мастацкіх калектываў Беларусі, а таксама практычнае садзейнічанне беларускім дэлегацыям, якія ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах у дзяржаве знаходжання;
  • супрацоўнічае з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і іншымі арганізацыямі дзяржавы знаходжання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры.

Ганаровы консул у навукова-тэхнічнай сферы:

  • прапагандуе дасягненні беларускай навукі і тэхнікі, інфармуе адпаведныя ўстановы і прадпрыемствы дзяржавы знаходжання аб найноўшых распрацоўках Беларусі ў галіне высокіх тэхналогій, машынабудавання і магчымасцях навуковага супрацоўніцтва з ёй;
  • аказвае дапамогу ва ўсталяванні навуковых кантактаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і навуковымі ўстановамі Беларусі і дзяржавы знаходжання;
  • інфармуе аб навуковых выставах, канферэнцыях, сімпозіумах і г.д., якія праводзяцца ў дзяржаве знаходжання, а таксама перадае матэрыялы і інфармацыю аб навукова-даследчых цэнтрах, якія, з пункту гледжання навуковага патэнцыялу і напрамкаў праводзяцца даследаванняў, ўяўляюць цікавасць для навуковага супрацоўніцтва.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці