Інвестыцыйны клімат
Рэспубліка Беларусь прапануе інвестарам спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці.
Перавагі для інвестараў:
♦ стратэгічнае геаграфічнае становішча;
♦ прамы выхад на рынак краін ЕАЭС (Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія, Кыргызстан);
♦ добра развітая інфраструктура Беларусі: транспарт, лагістыка, камунікацыі;
♦ прагрэсіўнае эканамічнае заканадаўства Беларусі;
♦ абароненыя дзяржавай правы інвестараў;
♦ прывабныя інвестыцыйны клімат і сістэма падаткаабкладання;
♦ дзяржаўная падтрымка інвестараў: гарантыі, ільготы і прэферэнцыі;
♦ магчымасці прыватызацыі;
♦ 6 свабодных эканамічных зон;
♦ высокакваліфікаваныя працоўныя рэсурсы;
♦ дастойная якасць жыцця.
У нашай краіне дзейнічае Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (КСЗІ), які:
♦ распрацоўвае прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне інвестыцый
♦ удзельнічае ў разглядзе нарматыўных актаў, якія рэгулююць дзейнасць камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі
♦ уносіць у органы дзяржаўнага кіравання прапановы аб адмене або змяненні нарматыўных прававых актаў, якія абмяжоўваюць правы інвестараў.
Інвестыцыйныя праекты ў Беларусі
Усе галіны эканомікі Беларусі адкрыты для замежных інвестыцый. Выключэнне складаюць вытворчасць зброі, наркатычных і ядавітых рэчываў. Замежныя інвестары могуць ствараць у Беларусі кампаніі з любым аб'ёмам інвестыцый, а таксама свае філіялы і прадстаўніцтвы. Гарантаваныя дзяржавай ільготы і прэферэнцыі садзейнічаюць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву. Для кампаній інвестараў у Беларусі дзейнічаюць спецыяльныя прававыя рэжымы ў свабодных эканамічных зонах, малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці, Парку высокіх тэхналогій і інш.
Прыярытэтныя напрамкі і праекты для прамых замежных інвестыцый у Беларусі:
♦ фармацэўтычная прамысловасць
♦ біятэхналогіі
♦ нанатэхналогіі і нанаматэрыялы
♦ высокія тэхналогіі ў прамысловасці
♦ новыя матэрыялы
♦ нафтахімічная і хімічная прамысловасць
♦ машынабудаванне і вытворчасць абсталявання
♦ транспарт і транспартная інфраструктура
♦ будаўніцтва
♦ будматэрыялы
♦ сельская гаспадарка
♦ харчовая прамысловасць
♦ інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
♦ турызм