Беларуска-турэцкае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй дынамічна развіваюцца.
Дынаміка і аб'ёмы знешняга гандлю таварамі з Турцыяй
(млн. даляраў ЗША)
Год |
Таваразварот |
Экспарт |
Імпарт |
Сальда |
2009 |
266,7 |
79,2 |
187,6 |
- 108,4 |
2010 |
362,8 |
104,8 |
257,9 |
- 153,1 |
2011 |
433,3 |
129 |
304,3 |
- 175,3 |
2012 |
492,6 |
145,5 |
347,2 |
- 201,7 |
2013 |
578,4 |
168,2 |
410,2 |
- 242,0 |
2014 |
628,7 |
165,6 |
463,1 |
- 297,5 |
2015 |
629,7 |
141,9 |
487,8 |
-349,9 |
2016 |
817,4 |
84,8 |
732,6 |
-647,8 |
2017 |
942,1 |
134,4 |
807,7 |
-673,3 |
2018 |
983,7 |
182,9 |
800,8 |
-617,9 |
2019 |
900,3 |
141,1 |
759,2 |
-618,1 |
2020 |
735,0 |
128,8 |
606,2 |
-477,4 |
Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Турцыю: нафтахімічная прадукцыя; прадукцыя металаапрацоўкі; прадукцыя лёгкай прамысловасці; прадукцыя дрэваапрацоўчай прамысловасці.
У 2020 годзе абарот паслуг паміж Беларуссю і Турцыяй склаў 58,6 млн. долараў ЗША (94,4% да ўзроўня 2019 года), экспарт паслуг – 39,4 млн. долараў.
Развіваецца двухбаковае інвестыцыйнае супрацоўніцтва.
У 2020 годзе аб'ём турэцкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі склаў 58,6 млн. долараў ЗША.
На 1 студзеня 2021 г. ў Беларусі зарэгістравана больш за 130 суб'ектаў гаспадарання з турэцкім капіталам.
5 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў з турэцкім капіталам ажыццяўляюць дзейнасць у беларускіх СЭЗ па выпуску гума-тэхнічных, санітарна-гігіенічных і будаўнічых матэрыялаў.
Прыкладамі дзейнасці буйных турэцкіх інвестараў у Беларусі з'яўляюцца: набыццё ў 2008 г. тэлекамунікацыйнай кампаніяй «Турксэл» часткі акцый беларускага GSM-аператара ЗАТ ”БеСТ“, увод у эксплуатацыю кампаніяй ”Прынцэс груп“ гасцініцы ”Краўн Плаза Мінск“.
У Турцыі працуе адзін прамы суб'ект беларускай тавараправоднай сеткі – ТАА ”БНХ Петракімія“ (г.Стамбул), заснаванае прадпрыемствамі канцэрна ”Белнафтахім“. У 2016 годзе адкрыта прадстаўніцтва ААТ ”МАЗ“ (г. Стамбул).
У студзені 2020 г. у Турцыі (г. Сіноп) адкрыта сумеснае турэцка-беларускае прадпрыемства па выпуску пластмасавых цацак Polesie TR. Дзейнічае Беларуска-Турэцкая Сумесная міжурадавая эканамічная камісія. 10-е пасяджэнне камісіі прайшло ў красавіку 2019 г. у г. Анкары.