Супрацоўніцтва ў галіне культуры
Асновай супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў сферы культуры з'яўляецца міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі, культуры і спорту, падпісанае ў 1995 годзе. У 2007 годзе падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры і турызму Турцыі, які вызначае асноўныя напрамкі развіцця кантактаў у гэтай сферы. Дзеючая нарматыўная база дазваляе ажыццяўляць мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай культуры ў Турцыі.
Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Валянціна Дудкевіча
У лістападзе 2016 г.прайшлі Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы. Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста В. Дудкевіча даў канцэрты ў гг. Анкары і Эскішэхіры. Майстры прадставілі свае лепшыя танцавальныя і інструментальныя нумары. Турэцкія гледачы горача віталі артыстаў з Беларусі.
У рамках Дзён культуры таксама была арганізавана фотавыстава «Беларусь сёння» Беларускага тэлеграфнага агенцтва. У экспазіцыі былі прадстаўлены фотаработы, якія паказваюць жыццё Беларусі ў розных яе аспектах: значныя палітычныя падзеі развіцця беларуска-турэцкіх адносін, дасягненні ў развіцці прамысловасці, абароне і сацыяльнай сферы.
Падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь у 2016 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Саборнай мячэці ў Мінску, пабудаванай пры фінансавым садзейнічанні Турцыі.
У лістападзе – снежні 2017 г. паспяхова праведзены Дні культуры Турцыі ў Беларусі.
У сакавіку 2019 г. адбыўся рабочы візіт кіраўніка Цэнтра культуры і мастацтва «Hamamarkası» Э.Уруглу ў г.Мінск для знаёмства з беларускай школай сучаснага выяўленчага мастацтва. Сумесна з Э.Уруглу з красавіка па жнівень 2019 г. была арганізавана экспазіцыя работ прадстаўнікоў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі ў Анкары.
У рамках 14-га Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў кастрычніку 2019 г. у вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт знакамітага музыканта Турцыі Ф.Сая з міжнародным камерным аркестрам «East-West Chamber Orchestra».
У лістападзе 2019 г. у вялікай зале Стамбула адбыўся канцэрт аркестра «East-West Chamber Orchestra» пад кіраўніцтвам беларускага піяніста і дырыжора Р.Крымера. Аркестрам сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Турцыі прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі Міжнароднага фестывалю музыкі «Усход-Захад» у Аланье ў 2020 – 2021 годзе.
У студзені 2020 г. галоўны дырыжор Белдзяржфілармоніі А.Анісімаў прыняў удзел у сяброўскім канцэрце Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Ізміра.
Беларускія фальклорныя калектывы – Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь, ансамбль народнага танца «Чабарок», народны ансамбль танца «Гродзенскія карункі» Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў – рэгулярна наведваюць Турэцкую Рэспубліку з гастролямі і ўдзельнічаюць у мясцовых фестывалях.
Танцавальная група універсітэта Хаджэттэпэ прымае ўдзел у Міжнародным фестывалі народнай творчасці «Вянок дружбы», які арганізуецца штогод у Бабруйску.