Палітычныя адносіны
Турэцкая Рэспубліка стала першай замежнай дзяржавай, якая прызнала дзяржаўную незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўсталяваны 25 сакавіка 1992 года.
У 2017 годзе Беларусь і Турцыя адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
У 1992 годзе адкрыта Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Мінску, у 1997 годзе – Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы з рэзідэнцыяй у Анкары.
У 1996 годзе адбыўся першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Турцыю, вынікам якога стала падпісанне Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай.
Чарговая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі адбылася ў 1999 годзе ў Стамбуле на палях саміту Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
У 2010 годзе Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка наведаў Турцыю з другім афіцыйным візітам.
Па выніках дасягнутых дамоўленасцяў у 2011 годзе пачало працу Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле.
У красавіку 2016 г. у Стамбуле на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі і Прэзідэнта Турцыі Р.Т. Эрдагана.
У лістападзе 2016 г.адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт Прэзідэнта Турцыі Р.Т. Эрдагана ў Беларусь.
У маі 2017 г.адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Турцыі ў рамках форуму «Адзін пояс – адзін шлях» у Пекіне (КНР).
У лютым 2019 г. кіраўнікі дзяржаў сустрэліся ў Сочы (Расійская Федэрацыя) у рамках перамоў прэзідэнтаў Расіі, Турцыі і Ірана па ўрэгуляванні ў Сірыі.
У красавіку 2019 г. адбыўся адпаведны візіт Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Турцыю.
Прэм'ер-міністры Беларусі наведвалі Турцыю ў 2014 і 2015 гадах.
У лютым 2018 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Турэцкай Рэспублікі Б.Йылдырыма ў Рэспубліку Беларусь.
У парламентах абедзвюх краін дзейнічаюць двухбаковыя групы сяброўства.
У жніўні 2017 г. адбыўся візіт у Турэцкую Рэспубліку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У.
У ліпені 2018 г. у Анкары Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіч М.У. прыняў удзел у цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т. Эрдагана.
У кастрычніку 2018 г. у Антальі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у трэцяй нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі.
Візіт Старшыні Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі Б.Йылдырыма і парламенцкай групы дружбы ў Рэспубліку Беларусь адбыўся ў лістападзе 2018 г.
Актыўна развіваецца супрацоўніцтва па лініі органаў дзяржаўнага кіравання дзвюх краін.
Рэгулярна праводзяцца паседжанні Міжурадавай эканамічнай камісіі, Савета дзелавога супрацоўніцтва, двухбаковых камісій па супрацоўніцтву ў галіне абароннай прамысловасці, турызму, міжнароднага аўтамабільнага паведамлення, па лініі МУС.
Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Турцыі.
У 2013 годзе адбыўся візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Турцыі А.Давутоглу, вынікам якога стала падпісанне міжурадавых пагадненняў аб узаемнай адмене віз і рэадмісіі.
У тым жа годзе адбыўся візіт у Турцыю Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макея В.В. Праведзена паседжанне беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі.
У красавіку 2017 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі А.Йылдыз наведаў Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам.
У снежні 2018 г. адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Турцыі ў рамках 25-га пасяджэння СМЗС АБСЕ ў Мілане (Італія).
У красавіку 2019 г. у рамках падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Турцыю адбылася рабочая сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Макея В.В. з Міністрам замежных спраў Турцыі М.Чавушаглу.
У жніўні 2019 г. праведзены афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі М.Чавушаглу ў Рэспубліку Беларусь.
Штогод праводзяцца палітычныя кансультацыі. Апошні раўнд кансультацый адбыўся ў лютым 2019 г. у Мінску на ўзроўні кіраўнікоў палітычных дэпартаментаў.
З чэрвеня 2014 года на ўзаемнай аснове адменены візы для кароткатэрміновых паездак беларускіх і турэцкіх грамадзян.
Беларусь і Турцыя актыўна ўзаемадзейнічаць на міжнародных пляцоўках, уключаючы Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Сусветную гандлёвую арганізацыю.
У беларуска-турэцкім супрацоўніцтве актыўна выкарыстоўваецца інстытут ганаровых консулаў. У цяперашні час у Турцыі працуюць пяць ганаровых консулаў: у Адане, Аланьі, Анталлі, Бурсе, Ізміры.