:

Аб наведванні Паслом Беларусі паўднёвых правінцый Турцыі

02.05.2023 г.

У перыяд з 27 па 29 красавіка 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Рыбак наведаў адміністрацыйныя цэнтры паўднёвых правінцый Турцыі: Мерсін, Хатай, Газіянтэп і Караман.

27 красавіка Пасол Беларусі В.Рыбак прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі першай загрузкі ядзернага паліва на АЭС “Акую” (правінцыя Мерсін), якая прайшла з анлайн удзелам Прэзідэнтаў Расіі і Турцыі.

28 красавіка кіраўнік беларускай замежнай установы наведаў адміністрацыйныя цэнтры пацярпелых у выніку разбуральных землятрусаў у лютым 2023 г. правінцый Хатай і Газіянтэп, дзе правёў сустрэчы з кіраўніцтвам гарадскіх муніцыпалітэтаў.

29 красавіка падчас візіту ў правінцыю Караман адбылася сустрэча Пасла Беларусі В.Рыбака з прадстаўнікамі дзелавых колаў Карамана з удзелам кіраўніка рабочай групы парламента Турцыі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь С.Эсерам.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці