Аб сустрэчы Пасла А.Глаза з Генеральным сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі Турцыі Окаем Мемішам
24.07.2025 г.
24 ліпеня 2025 г. Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз сустрэўся з Генеральным сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі Турцыі Окаем Мемішам.
Бакі канстатавалі канструктыўны характар беларуска-турэцкіх адносін і іх дынамічнае развіццё па ўсіх асноўных напрамках: ад гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, гуманітарных кантактаў да пытанняў бяспекі.
Адзначана супадзенне падыходаў па большасці актуальных тэм пытанняў міжнароднай павесткі. У гэтым кантэксце былі абмеркаваны пытанні рэгіянальнай бяспекі, працэс урэгулявання ўкраінскага крызісу і сітуацыя на Блізкім Усходзе.
Асобная ўвага нададзена супрацоўніцтву па лініі Саветаў бяспекі дзвюх краін і ўзаемадзеянню паміж сілавымі ведамствамі.
Абмеркаваны ініцыятывы па ўмацаванні міжнароднай бяспекі. У гэтым кантэксце Пасол А.Глаз праінфармаваў Генеральнага сакратара аб падрыхтоўцы да правядзення ў беларускай сталіцы ў кастрычніку 2025 года III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы і запрасіў да ўдзелу ў гэтым аўтарытэтным форуме турэцкіх экспертаў.