:

Пасол Беларусі сустрэўся з генеральным дырэктарам інфармацыйнага агенцтва Турцыі “Anadolu Ajansı”

01.12.2021 г.

1 снежня 2021 г. Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Рыбак правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам цэнтральнага інфармацыйнага агенцтва Турцыі “Anadolu Ajansı” (АА) Сердарам Карагезам.

Кіраўнік беларускай замежустановы адзначыў істотную ролю сродкаў масавай інфармацыі ва ўмацаванні двухбаковых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай. Падкрэсліў станоўчы вопыт узаемадзеяння ў гэтай сферы, у прыватнасці з АА.

С. Карагез у сваю чаргу падзякаваў кіраўніку беларускай дыпмісіі ў Анкары за візіт у цэнтральны офіс інфармагенцтва і магчымасць абмеркавання напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй. Праінфармаваў аб дзейнасці “Anadolu Ajansı”, працэсе стварэння глабальных навін і іншых напрамках дзейнасці інфармацыйнага агенцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці