:

Аб візіце Пасла Беларусі В. Рыбака ў Ірак

23.05.2023 г.

Падчас візіту ў Багдад (Рэспубліка Ірак) 22 мая б.г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве Віктар Рыбак правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў Ірака Фуадам Хусейнам. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня і падкрэслілі важнасць арганізацыі чарговых палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Ірака ў Мінску.

У гэты ж дзень Пасол В. Рыбак сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і Міністэрства ўнутраных спраў Ірака.

23 мая б.г. кіраўнік беларускай замежнай установы правёў сустрэчы з кіраўніком Вышэйшага судовага савета Ірака Фаекам Зіданам і саветнікам па прававых пытаннях Офіса Прэм’ер-міністра Ірака Асманам С.Аль-Абудзі і разгледзелі пытанні консульскай тэматыкі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці