Аб мерапрыемстве з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі
03.07.2023 г.3 ліпеня 2023 года ў традыцыйным месцы правядзення нацыянальных мерапрыемстваў «Беларускім кутку» адбылося прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь урачыстае мерапрыемства з удзелам беларускіх суайчыннікаў, якія пражываюць у Турцыі.
У святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел прадстаўнікі Вялікага Нацыянальнага сходу і Міністэрства замежных спраў Турцыі, экспертных, бізнес і дзелавых колаў, этнічныя беларусы, ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь.
У сваёй прамове Пасол Беларусі Віктар Рыбак павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падкрэсліў значнасць гэтага свята для кожнага беларуса, яго сувязь з Днём вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках арганізаванай сумесна з Генеральным консульствам Беларусі ў Стамбуле экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа, Пасол Беларусі асобна спыніўся і на прыкладзе аднаго са стэндаў наглядна звярнуў увагу прысутных на тыя зверствы, якія адчуў на сабе шматнацыянальны савецкі і беларускі народ. У прыватнасці былі прыведзены жахлівыя лічбы колькасці лагераў смерці на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ахвяр, якія загінулі ад рук фашыстаў і іх калабарацыяністаў.
У выступленні таксама было адзначана, што гэты год аб'яўлены ў нашай краіне «Годам міру і стварэння», падкрэслены роля і ўклад Беларусі ва ўстанаўленне міру ў рэгіёне і свеце, у цэлым. Пасол В.Рыбак заклікаў памятаць і шанаваць нашу гісторыю дзеля нашай будучыні і будучыні будучых пакаленняў беларусаў.
Нараўне з арганізаванымі беларускай кухняй і экспазіцыяй у «Беларускім кутку» гучалі кампазіцыі вядомых беларускіх музыкаў і калектываў.
У дар «Беларускаму кутку» былі перададзены кнігі ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.