:

Аб сустрэчы Пасла А.Глаза з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі пры Адміністрацыі Прэзідэнта Турцыі Айханам Туглу

09.09.2025 г.



9 верасня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Анатоль Глаз наведаў Нацыянальную бібліятэку пры Адміністрацыі Прэзідэнта Турцыі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Айхан Туглу азнаёміў Пасла А.Глаза з бягучай экспазіцыяй, а таксама з арганізацыяй работы і магчымасцямі вядучай бібліятэчнай установы краіны.



Бакі абмеркавалі актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі пры Адміністрацыі Прэзідэнта Турцыі, перспектыўны графік кантактаў, уключаючы ўдзел турэцкіх прадстаўнікоў у XII Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры», які пройдзе ў беларускай сталіцы 24–25 кастрычніка 2025 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці