:
BE

Аб мерапрыемстве з нагоды Дня народнага адзінства

16.09.2024 г.

13 верасня 2024 г. у Пасольстве Беларусі ў Анкары адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак выступіў з прамовай, акцэнтаваўшы ўвагу на важнасці захавання гістарычнай памяці і праўды для ўмацавання адзінства і дыялогу ў грамадстве, прывёў канкрэтныя прыклады. Асобную ўвагу кіраўнік замежнай установы надаў тэме інтэрактыўных зносін і ўзаемадзеяння з дзецьмі, што надало мерапрыемству яшчэ больш цёплы і сардэчны характар, спрыяла стварэнню нязмушанай і сяброўскай атмасферы зносін паміж прысутнымі.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі члены сям'і Вольгі Озал, старшыні праўлення Каджаэлійскага грамадства беларусаў і рускамоўных суайчыннікаў. Суарганізатары з ліку супрацоўнікаў пасольства і членаў іх сем'яў падрыхтавалі і прадставілі на дэгустацыю традыцыйныя беларускія стравы.

У ходзе мерапрыемства была арганізавана экспазіцыя, якая прадстаўляе гісторыка-культурную спадчыну, прыроднае багацце і дасягненні сучаснай Беларусі, гучалі песні ВІА «Песняры» і «Сябры», кампазіцыі сучасных беларускіх выканаўцаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці