:

Аб ганаровым консуле Беларусі ў Чанаккале

01.02.2024 г.

1 лютага 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак уручыў копію консульскага патэнта Ганароваму консулу Рэспублікі Беларусь у г. Чанаккале (Турцыя) Рыдвану Дэмірхану.

У ходзе праведзенай гутаркі В.Рыбак і Р. Дэмірхан абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Пасольства і офіса Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г. Чанаккале па развіцці гандлёва-эканамічнага, культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з г. Чанаккале і аднайменнай правінцыяй, а таксама намецілі сумесныя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці