Аб рабочым візіце Пасла Беларусі ў Турцыі В.Рыбака ў Анталью і Аланью
19.02.2021 г.17 – 18 лютага 2020 г. адбыўся рабочы візіт Пасла Рэспублікі Беларусь у Турцыі Віктара Рыбака ў Анталью і Аланью пры ўдзеле ганаровых консулаў Беларусі ў гэтых гарадах – Лачына Мірзы і Фаціха Акына.
Падчас праведзеных сустрэч з губернатарам Антальі Эрсінам Языджы, мэрам горада Аланьі Муратам Юджэлем, кіраўніцтвам гандлёва-прамысловых палат Антальі і Аланьі, сельскагаспадарчай палаты Аланьі і Асацыяцыі незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Турцыі (MÜSIAD) былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паўднёвага рэгіёну Турцыі з Рэспублікай Беларусь. Кіраўнік дыпмісіі прадставіў гандлёвыя прапановы беларускіх суб'ектаў гаспадарання, зацікаўленых у пастаўках прадукцыі ў Турцыю і развіцці ўзаемадзеяння з турэцкім бізнесам. Турэцкі бок праявіў асаблівую цікавасць да інавацыйных распрацовак у галіне арганічных угнаенняў.
У рамках візіту былі прадметна разгледжаны пытанні рэалізацыі праекта Міжнароднага музычнага фестывалю «Усход-Захад» у г. Аланьі. Па вынікам сустрэч, у тым ліку з прадзюсарскай кампаніяй, папярэдне дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні геаграфіі фестывалю, уключаючы Анталью.
У кантэксце супрацоўніцтва ў галіне адукацыі кіраўнік замежнай установы правёў сустрэчу з рэктарам Аланійскага універсітэта HEP Экрэмам Азкулам. Бакі абмеркавалі магчымасці ўзаемавыгаднага акадэмічнага супрацоўніцтва.