:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў рабочым сняданку з Міністрам транспарту Турцыі

23.07.2026 г.

 

23 ліпеня 2026 г. Пасол Беларусі Анатоль Глаз прыняў удзел у рабочым сняданку, прысвечаным вылучэнні Турцыяй сваёй кандыдатуры ў Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) і сустрэўся з Міністрам транспарту Турцыі Абдулкадзірам Уралаглу.

 

У ходзе размовы канстатаваны высокі ўзровень беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў сферы лагістыкі і транспарту, а таксама канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж профільнымі ведамствамі. Коратка абмеркаваны магчымасці далейшага пашырэння грузапатоку паміж краінамі і павелічэння ўзаемных авіярэйсаў.

 

Уклад Турэцкай Рэспублікі ў развіццё грамадзянскай авіяцыі і транспартных зносін, роўна як і ўражлівыя поспехі ўласнага транспартнага сектара відавочныя. Самай высокай ацэнкі таксама заслугоўвае паслядоўнае выкананне Турцыяй міжнародных авіяцыйных прынцыпаў, стваральны і канструктыўны падыход да вырашэння праблемных пытанняў у гэтай сферы, аб'ектыўнасць і справядлівасць.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці