:

Аб візіце Міністра замежных спраў Турцыі ў Пасольства

28.11.2022 г.

28 лістапада 2022 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы наведаў Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу, каб ушанаваць светлую памяць Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уладзіміравіча Макея.

Міністр М.Чавушаглу пакінуў запіс у кнізе спачуванняў з нагоды раптоўнай смерці Міністра У.Макея.

Падчас размовы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турцыі Віктарам Рыбаком Міністр М.Чавушаглу перадаў словы спачування сям’і Міністра У.Макея, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку і беларускаму народу.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці