:

Аб адкрыцці “Беларускага кутка” ў Анкары

04.10.2021 г.

1 кастрычніка 2021 года ў гістарычным цэнтры сталіцы Турэцкай Рэспублікі – Крэпасці Анкары – адбылося афіцыйнае адкрыццё “Беларускага кутка”, месца, дзе кожны жадаючы можа пазнаёміцца з творамі выяўленчага мастацтва беларускіх майстроў.

Даведачна. Крэпасць Анкары – гістарычны замак, размешчаны ў раёне Алтындаг г. Анкары. Дакладна невядома дата яго пабудовы, аднак гісторыкамі ўстаноўлена, што замак існаваў у пачатку другога стагоддзя да нашай эры, калі галаты пасяліліся ў Анкары.

“Беларускі куток” з’яўляецца ініцыятывай турэцкага калекцыянера і мецэната Эрола Угурлу, які мае беларускія і расійскія карані
(ягоная мама – ураджэнка г. Гродна, а бацька – г. Санкт-Пецярбурга), рэалізаванай сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Анкары.

Адкрыццё памяшканняў экспазіцыі карцін і вырабаў мастацкага промыслу беларускіх мастакоў і майстроў было прымеркавана да пачатку працы “Турэцка-расійскага дома дружбы дыпламатаў і дзеячаў мастацтва”, у якім размешчаны таксама работы расійскіх і іншых дзеячаў мастацтва краін СНД. У памяшканні “Беларускага кутка” наведвальнікаў частавалі стравамі беларускай нацыянальнай кухні.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве разам з Паслом Беларусі ў Турцыі В. Рыбаком і супрацоўнікамі беларускай замежнай ўстановы прынялі ўдзел Пасол Расіі ў Турцыі А.Ярхоў, кіраўнік прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Турцыі А.Сотнічэнка, віцэ-мэр г.Анкары Б.Одеміш, кіраўнік муніцыпалітэта раёна Алтындаг г.Анкары А.Балджы, прадстаўнікі турэцкай і расійскай грамадскасці.

У сваім выступе з нагоды адкрыцця “Беларускага кутка” Амбасадар Беларусі В.Рыбак падкрэсліў, што Эрол Угурлу, з’яўляючыся патрыётам сваёй краіны, уносіць важны ўклад ва ўмацаванне і развіццё культурных сувязяў з Беларуссю, Расіяй і іншымі краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Менавіта таму ў “Турэцка-расійскім доме дружбы дыпламатаў і дзеячаў мастацтва” можна сустрэць працы аўтараў краін СНД.

На сённяшні дзень “Беларускі куток” прадстаўлены, у тым ліку, працамі фонду ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, ДУК “Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў”, аддзелам рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці