Аб удзеле Пасла В.Рыбака ў пасяджэнні Савета Дэйк
23.12.2020 г.У рамках рабочага візіту ў Стамбул 22 снежня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак прыняў удзел у пасяджэнні Турэцка-Беларускага савета,
які функцыянуе на базе Савета па знешнеэканамічных сувязях Турцыі ДЭЙК.
Падчас пасяджэння падведзены вынікі беларуска-турэцкага эканамічнага супрацоўніцтва ў бягучым годзе і абмеркаваны планы па развіцці знешнеэканамічных сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін у 2021 годзе.
Бакі надалі ўвагу абмеркаванню пытання падрыхтоўкі Другога беларуска-турэцкага інвестыцыйнага форуму, а таксама абмеркавалі праграму візіту дэлегацыі Савета ДЭЙК у Беларусь у студзені 2021 г. з мэтай далейшай прапрацоўкі двухбаковага інвестыцыйнага, фінансавага, транспартнага і іншых напрамкаў узаемадзеяння.
Удзельнікі пасяджэння былі праінфармаваныя аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь.