:

Беларуская парламенцкая дэлегацыя ажыццяўляе візіт у Турцыю

20.10.2021 г.

Пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Анкары 19-21 кастрычніка г.г. праходзіць візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, кіраўніком рабочай групы беларуска-турэцкага міжпарламенцкага супрацоўніцтва Савіных А.В. у Турэцкую Рэспубліку.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі 20 кастрычніка ўсклаў вянок да магілы заснавальніка Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля Атацюрка, зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей, наведаў музей М.К. Атацюрка, правёў шэраг сустрэч у Вялікім нацыянальным сходзе Турцыі (парламенце), у муніцыпалітэце г.Анкары, з прадстаўнікамі турэцкіх дзелавых колаў.

Падчас сустрэч у парламенце з віцэ-спікерам Сюрэем Більгічам, старшынёй Камітэта па замежных справах Акіфам Кылычам, а таксама кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Сельманам Эсэрам былі прадметна абмеркаваны ключавыя пытанні беларуска-турэцкіх адносін, міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, міжнароднай і рэгіянальнай праблематыкі. Турэцкі бок быў праінфармаваны аб палітычнай сітуацыі ўнутры і вакол Рэспублікі Беларусь.

Бакі канстатавалі падабенства поглядаў на многія пытанні міжнароднага парадку дня, а таксама падкрэслілі важнасць канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

На сустрэчы з мэрам г.Анкары Мансурам Явашам былі абмеркаваны пытанні актывізацыі адносін паміж сталіцамі дзвюх краін у рамках пабрацімскіх сувязяў. Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы пытання аб узаемным прысваенні беларускіх і турэцкіх назваў аб’ектам у сталіцах дзвюх краін. Адбыўся абмен думкамі і вопытам у пытаннях барацьбы з новай коронавируснай інфекцыяй.

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з А.В. Савіных 21 кастрычніка наведае Стамбул і прыме ўдзел у сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Турцыі, арганізаванай Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г. Стамбуле.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці