:

Аб супрацоўніцтве з Турцыяй у галіне адукацыі

24.02.2021 г.

24 лютага б.г. адбылася арганізаваная Міністэрствам адукацыі Беларусі пры садзейнічанні беларускай замежнай установы ў Анкары дзелавая сустрэча «Беларусь – Турцыя: перспектыўныя пытанні эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі» паміж беларускімі ўстановамі вышэйшай адукацыі і іншымі зацікаўленымі ведамствамі, з аднаго боку, турэцкімі рэкрутынгавымі кампаніямі і ганаровым консулам Беларусі ў Адане М. Байыкам, з другога. У канферэнцыі прыняў удзел Пасол Беларусі Віктар Рыбак.

У ходзе відэаканферэнцыі адбыўся зацікаўлены абмен думкамі ў кантэксце паглыблення ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, у прыватнасці, аб важнасці заключэння міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін, а таксама неабходнасці актывізацыі намаганняў па ўзгадненню сумесных навучальных праграм.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці