Пра Дзень народнага адзінства у Пасольстве Беларусі ў Турцыі
19.09.2023 г.18 верасня 2023 года ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Анкары, Анталлі, Сакар'і і Стамбула, а таксама супрацоўнікаў беларускай замежнай установы і членаў іх сем'яў адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства.
Да гасцей мерапрыемства з прывітальным словам звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак. У сваім выступленні кіраўнік беларускай замежнай установы падкрэсліў важнасць умацавання народнага адзінства і кансалідацыі беларускага грамадства ва ўмовах новых выклікаў і пагроз.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана фотавыстава культурна-гістарычных і турыстычных славутасцяў Рэспублікі Беларусь, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні.