:

Пасол Беларусі сустрэўся з дырэктарам “Беларускага кутка”

19.01.2023 г.

 

Пасол Беларусі сустрэўся з дырэктарам “Беларускага кутка”

19 студзеня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турцыі Віктар Рыбак сустрэўся з дырэктарам “Беларускага кутка” (г.Анкара), калекцыянерам і мецэнатам Эролам Угурлу, які мае беларускія карані.

У дзень рэлігійнага свята Вадохрышча Гасподняе ад імя і ў прысутнасці калектыву Пасольства В.Рыбак перадаў у дар Э.Угурлу Ікону Божай Маці Сукневіцкай.

Даведачна: паводле падання, абраз быў з’яўлены ў XVII стагоддзі ў Сукнечавах (цяпер сяло Сукневічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці). Мясцовыя жыхары ўбачылі яе на грушы. Успрыняўшы гэты цуд, як Божую волю, грушу спілавалі і на яе месцы каля 1640 года пабудавалі капліцу, у якой змясцілі абраны абраз.

Праваслаўная ікона будзе размешчана ў “Беларускім кутку”, адкрытым для ўсіх жадаючых, а ў далейшым – у прыватнай праваслаўнай капліцы турэцкага мецэната, размешчанай у ягоным музейным комплексе ў Крэпасці Анкары.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці