Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам замежных спраў Ірака
03.09.2026 г.
1–3 верасня 2026 г. праходзіць візіт Пасла Беларусі ў Турцыі і Іраку па сумяшчальніцтве Анатоля Глаза ў г. Багдад, у ходзе якога адбылася сустрэча з Міністрам замежных спраў Іракскай Рэспублікі Фуадам Хусейнам.
Асноўнай тэмай перамоў сталі магчымасці актывізацыі беларуска-іракскага ўзаемадзеяння. У гэтай сувязі абмеркаваны комплекс практычных двухбаковых пытанняў і рэгіянальны парадак дня.
Закрануты пытанні аднаўлення работы Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, правядзення кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, інтэнсіфікацыі кантактаў дзелавых колаў дзвюх краін і завяршэння ўзгаднення шэрагу міжурадавых пагадненняў.
Бакі падрабязна спыніліся на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, абмеркавалі, у тым ліку, пытанні лагістыкі, перспектывы паставак беларускай фармацэўтычнай прадукцыі і рэалізацыі кааперацыйных праектаў.
Фуаду Хусейну ўручаны копіі даверчых грамат і перададзена запрашэнне Міністра замежных спраў Беларусі наведаць з візітам Мінск, у тым ліку ў рамках запланаванай на лістапад 2026 г. Канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
У Багдадзе адбыліся асобныя перамовы з кіраўніком Офіса Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Ірака Абдул Амiрам аль-Шаммары, у ходзе якіх абмяркоўваліся рэгіянальная бяспека, сітуацыя ў Іраку, перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы абмен вопытам і пашырэнне кантактаў паміж кампетэнтнымі ведамствамі дзвюх краін. Суразмоўцу перададзены віншаванні Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Івана Кубракова ў сувязі з прызначэннем на новую высокую пасаду.
Пацверджана прыхільнасць Беларусі прынцыпам суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў, а таксама ўрэгуляванню рознагалоссяў палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.
У ходзе сустрэчы са Старшынёй Вышэйшага судовага савета Рэспублікі Ірак Фаікам Зіданам акцэнт зроблены на далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж профільнымі структурамі дзвюх краін, рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту Ф. Зідана ў Мінск. Закрануты асобныя пытанні гуманітарнага характару.
Перспектывы комплекснага развіцця супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, магчымасці аказання садзейнічання ў мадэрнізацыі электраэнергетычнай сістэмы Ірака і паставак адпаведных кампанентаў падрабязна абмеркаваны ў ходзе перамоў з Міністрам электраэнергетыкі А. Саадзі Вхаібам.
У рамках дзелавой праграмы дадаткова праведзены бізнес-форум у вузкім фармаце і серыя прадметных кантактаў з прадстаўнікамі іракскіх дзелавых колаў. З беларускага боку ў мерапрыемствах таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Юрый Пахадня і прадстаўнік ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» Алег Катовіч. Абмеркаваны практычныя напрамкі супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы, сельскай гаспадарцы, прамысловасці, энергетыцы і пастаўках беларускай тэхнікі.
У інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу «Аль-Іракія» Анатоль Глаз расказаў іракскім тэлегледачам аб сучаснай Беларусі, перспектывах беларуска-іракскіх адносін і падыходах беларускага боку да пытанняў міру, суверэнітэту і бяспекі.