:

Пасол Беларусі наведаў з рабочым візітам г.Кахраманмараш

24.11.2023 г.

23 лістапада 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Рыбак наведаў з рабочым візітам г.Кахраманмараш.

Даведачна: 6 лютага 2023 года ў Турцыі адбылося найбуйнейшае землетрасенне з эпіцэнтрам у г.Кахраманмараш.

Пасол Беларусі В.Рыбак правёў сустрэчы з губернатарам правінцыі М.Юнлюэрам, мэрам г. Кахраманмараш Х.Гюнгёрам і кіраўніком аднаго з раёнаў названага горада Х.Махчычэкам.



Падчас візіту таксама адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Кахраманмараша і прадстаўнікамі дзелавых колаў рэгіёна.

У ходзе сустрэч асноўная ўвага была зроблена на пытаннi ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый у аднаўленні пацярпелых ад землятрусаў рэгіёнаў правінцыі Кахраманмараш. На разгляд турэцкага боку былі перададзены прапановы беларускіх прадпрыемстваў па пастаўках будаўнічых матэрыялаў. На сустрэчы ў ГПП Кахраманмараша дасягнута дамоўленасць аб абмене дэлегацыямі дзелавых колаў па лініі аддзяленняў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці